Калі безгаспадарлівасць на нейкім далёкім і забытым загарадным шляху яшчэ можна (хоць і нельга!) спісаць на часовую незаўважанасць, то ў самім населеным пункце такія хібы недапушчальныя. На гэты раз пад крытыку трапіла вёска Мышанка.
Карціна, якая трапіла ў наш аб’ектыў у вёсцы Мышанка, мякка кажучы, не ўпрыгожвае вуліцу: прыдарожны бардзюр ужо не проста зарастае, а літаральна парос густым пустазеллем. Сама пешаходная дарожка – ад бардзюра і да агароджы моста – выглядае не менш занядбанай. Гэта не проста эстэтычны брак, гэта штодзённы маршрут вяскоўцаў, які павінен быць зручным і бяспечным. Менавіта таму знешні выгляд гэтага аб’екта патрабуе тэрміновага ўпарадкавання. Сваю гаспадарку трэба трымаць у парадку, тым больш там, дзе жывуць людзі. Чакаем, што кіраўніцтва адказных служб пачуе гэты сігнал і неадкладна накіруе на ўчастак рабочую брыгаду.
А. МАКСІМАЎ.
Фота аўтара.







Оставить комментарий