У ДУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” арганізаваны пункт пракату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі.

Іх выдача ажыццяўляецца наступным катэгорыям грамадзян:
– інвалідам (у тым ліку дзецям-інвалідам), якія стаяць у чарзе ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на атрыманне сродкаў рэаблітацыі да моманту атрымання неабходнага рэабілітацыйнага сродку ў пастаяннае карыстанне;
– інвалідам, якія маюць у карыстанні няспраўныя рэабілітацыйныя сродкі, якія падлягаюцца бягучаму рамонту на момант рамонту;
– інвалідам, якія не маюць індывідуальнай праграмы рэабілітацыі, але маюць патрэбу па медыцынскіх паказаннях у рэабілітацыйных сродках;
– грамадзянам, якія маюць патрэбу ў рэабілітацыйных сродках па медыцынскіх паказаннях (у тым ліку тым, хто перанёс траўмы, хірургічныя ўмяшанні) на перыяд рэабілітацыі.
Выдача рэабілітацыйных сродкаў ажыццяўляецца на падставе асабістай заявы грамадзяніна або яго законнага прадстаўніка з прадастаўленнем наступных дакументаў: пашпарта, пасведчання інваліда (пры наяўнасці інваліднасці), індывідуальнай праграмы рэабілітацыі (пры наяўнасці), заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі (ВКК) дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя, медыцынскай даведкі ад урача, якая пацвярджае патрэбу ў тэхнічных сродках сацыяльнай рэабілітацыі. Пры забеспячэнні сродкамі рэабілітацыі дзіцяці-інваліда да 18 гадоў неабходна прадаставіць пасведчання аб нараджэнні дзіцяці, пашпарта аднаго з бацькоў непаўналетняна або законнага прадстаўніка.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па нумары тэлефона 4-30-49.

Па інфармацыі ДУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о