26 лютага адбыўся II пленум райарганізацыі ГА “БРСМ”, на якім была дадзена адзнака работы арганізацыі, узнагароджаны актывісты саюза моладзі.

БРСМ: вынікі працы і планы на будучыню

У рабоце пленума прыняла ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Петрыкаўскага райвыканкама Святлана Блінец. З дакладам-справаздачай па выніках работы за мінулы год і задачах на будучы, выступіла першы сакратар райарганізацыі Дар’я Герасіменка.
Паводле слоў маладзёжнага лідара, асноўныя намаганні БРСМ у 2025 годзе былі накіраваны на падтрымку маладзёжных ініцыятыў і дапамогу моладзі ў арганізацыі вольнага часу.
Асаблівая ўвага надавалася студэнцкаму руху. У мінулым годзе было задзейнічана 10 атрадаў у колькасці 154 чалавек. У планах на 2026 год – працаўладкаваць не менш за 245 чалавек.

На 5 студзеня 2026 года колькасць актывістаў раённай арганізацы БРСМ складае 917 чалавек, гэта 25,46% ад колькасці моладзі ў раёне.

БРСМ: вынікі працы і планы на будучыню

Дар’я Аляксандраўна адзначыла, што мэтай “БРСМ” сёлета з’яўляецца прыцягненне ў свае рады яшчэ большай колькасці членаў, рэалізацыя патрыятычных мерапрыемстваў, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, развіццё валанцёрскага руху.
3 прамовай вступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Петрыкаўскага райвыканкама Святлана Блінец:
– “БРСМ” – арганізацыя, якая ставіць мэту сфарміраваць сапраўднага грамадзяніна нашай краіны, які памятае і шануе традыцыі свайго народа, захоплены грамадскім жыццём, прымае ўдзел у дабрачынных акцыях. Сучасны малады чалавек – гэта той, хто беражліва ставіцца да гісторыі Радзімы. Важна выхоўваць патрыятызм у маладзёжным асяроддзі праз канкрэтныя праекты і справы. Нашымі нязменнымі каштоўнасцямі застаюцца мір, гістарычная памяць, народнае адзінства і патрыятызм.
У завяршэнні сустрэчы Дар’я Герасіменка падзякавала прадстаўнікам пярвічак, арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі за актыўны ўдзел у жыцці саюза моладзі і за падтрымку.
За плённую працу, актыўную пазіцыю адзначаны пярвічныя арганізацыі Сярэдняй школы №1, №2 г. Петрыкава, гарадской Гімназіі, Капаткевіцкай, Курыціцкай Пціцкай, Капцэвіцкай, Брынёўскай, Ляскавіцкай, Конкавіцкай сярэдніх школ. Самым актыўным членам за ўдзел у рэалізацыі праектаў БРСМ, удзел у дабрачынных акцыях і мерапрыемствах былі ўручаны падзякі ад раённага камітэта саюза моладзі і памятныя падарункі.

Марыя ТАМКО,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о