Прыярытэты развіцця Петрыкаўшчыны: ад абмеркавання да будучыні

0
364

Прыярытэты развіцця Петрыкаўшчыны: ад абмеркавання да будучыніЖыхары Петрыкаўшчыны працягваюць  абмяркоўваць ключавыя прыярытэты праекта Праграмы развіцця на 2026-2036 гады.

Паліна БЕЛЬСКАЯ, дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Петрыкаўскім раёне:

— VII Усебеларускі народны сход прызначаны стаць ключавым форумам для вызначэння стратэгічных напрамкаў развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд 2026-2030 гады. Менавіта таму абмеркаванне ключавых прыярытэтаў праекта Праграмы развіцця на будучую пяцігодку набывае такое важнае значэнне. Жыхары Петрыкаўшчыны, як і ўсе грамадзяне Беларусі, разумеюць важнасць свайго ўдзелу ў працэсе вызначэння будучага сваёй краіны. Ужо сёння на мясцовых узроўнях, у працоўных калектывах, на сустрэчах актыўна абмяркоўваюцца пытанні, якія павінны знайсці адлюстраванне ў праекце Праграмы развіцця на наступную пяцігодку. Такія абмеркаванні – жаданне людзей бачыць свае рэгіёны, сваю краіну моцнай, квітнеючай і паспяховай.

Людзі дзеляцца сваімі думкамі, прапановамі , якія тычацца самых розных аспектаў жыцця: ад эканамічнага росту і сацыяльнай абароны да экалогіі і развіцця інфраструктуры.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о