У Гомельскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя падвялі вынікі работы санэпідслужбы за 2025 год.
Нарада адбылася пад старшынствам намесніка галоўнага ўрача па гігіене Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Аляксандра Зяньковіча і галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Гомельскай вобласці Сяргея Краўчанкі.
Аналіз і перспектывы
Удзельнікі пасяджэння пачалі работу з аналізу вынікаў дзейнасці цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі за 2025 год. Былі разгледжаны ключавыя паказчыкі, эфектыўнасць рэалізаваных праграм і вынікі ў галіне захавання здароўя насельніцтва і прафілактыкі захворванняў. Гэты ўсебаковы аналіз стаў падмуркам для фармавання планаў на будучыню.
Асаблівая ўвага на парадку дня была нададзена актуальным пытанням эпідэміялагічнага нагляду. Абмеркаванне дазволіла выявіць найбольш паспяховыя практыкі і вызначыць напрамкі, якія патрабуюць далейшага ўдасканалення, каб забяспечыць максімальную абарону насельніцтва ад распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў.
Прызнанне заслуг і лідары галіны
На пасяджэнні былі адзначаны тыя, хто ўнёс значны ўклад у захаванне здароўя насельніцтва і прафілактыку захворванняў. Спецыялісты, чыя самаадданая праца і высокі прафесіяналізм сталі надзейнай асновай санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту рэгіёна, атрымалі заслужанае прызнанне. Так, па выніках года лідарамі былі прызнаны калектывы і супрацоўнікі Петрыкаўскага, Брагінскага і Калінкавіцкага раённых цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі.
Падзякамі за плённую працу, узорнае выкананне пра-фесійных абавязкаў, высокі пра-фесіяналізм, значны асабісты ўклад у забеспячэнні санітарна -эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва і па выніках работы за 2025 год адзначаны супра-цоўнікі Петрыкаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі: галоўны ўрач Петрыкаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Віталій Рубіс, інструктар-валеолаг санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Таццяна Шчучэнка, урач-лабарант, загадчык лабараторнага аддзела Валянціна Кузняцова.
Таксама Ганаровай граматай узнагароджана галоўны бухгалтар установы Юлія Шэцка.
Самаадданая праца і высокі прафесіяналізм кіраўніка і спецыялістаў сталі надзейнай асновай санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту Петрыкаўскага раёна.
Віншуем з заслужанай узнагародай і жадаем далейшых поспехаў!
Марыя ТАМКО,
фота аўтара.






Оставить комментарий