Ва ўмовах нарастаючых сусветных канфліктаў Беларусь выступае за ўмацаванне дыпламатычнага адзінства краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) – пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, які прыняў удзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД, што адбылося ў Маскве.
Выступаючы перад калегамі, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што, нягледзячы на складаную міжнародную абстаноўку, удзельнікі краін Садружнасці дэманструюць устойлівы курс на развіццё. Аднак, па яго словах, існуючыя глабальныя выклікі патрабуюць кансалідаваных намаганняў і скаардынаваных дзеянняў. Эканомікі краін цесна пераплецены. Гістарычна складзеныя гандлёвыя сувязі, агульныя транспартныя калідоры, адзіная энергетычная прастора – усё гэта стварае перадумовы для паглыблення эканамічнай інтэграцыі. Ва ўмовах санкцый і знешняга ціску ўмацаванне гэтай узаемазалежнасці становіцца не проста жаданым, а жыццёва неабходным.
Асаблівую ўвагу беларускі палітык удзяліў неабходнасці ўрэгулявання крызісу ва Украіне і ваеннага супрацьстаяння на Блізкім Усходзе. Гэтыя канфлікты, на думку міністра, ствараюць дадатковыя выклікі для краін СНД.
У сучасным свеце, дзе геапалітычная напружанасць нарастае, а эканамічныя выклікі становяцца ўсё больш адчувальнымі, пытанне аб неабходнасці цеснага супрацоўніцтва паміж краінамі Садружнасці набывае асаблівую актуальнасць. Несумненна, у сённяшні час трэба трымацца разам, каб супрацьстаяць агрэсіі і санкцыям, якія ставяць пад пагрозу суверэнітэт краін, іх эканамічнае развіццё і дабрабыт народаў.
Святлана СОБАЛЕВА.






Оставить комментарий