Атамная энергія накшталт дзікай жывёліны, якая можа несці карысць, а можа і шкоду. Усё залежыць ад таго, як ім карыстацца – асцерагацца ці пралічваць рызыкі.
У Еўрапейскага саюза адказ на гэта пытанне да нядаўняга часу быў адзін – закрыць і забыць. Такім чынам зрабіла Італія, Германія і гэтак жа прымусілі зрабіць і Літву.
Літва закрыла сваю “тэхнічна недасканалую” (таму што савецкая) станцыю, а што рабіць з гэтай “выбухованебяспечнай цацкай” па гэты час не ведае. Гэты “звер”, нават адключаны, патрабуе навуковага падыходу і суадносных дзеянняў, абслугоўвання. Ні таго, ні другога ў Літвы, відаць, няма: надзвычайныя здарэнні і пажары сталі “візітоўнай карткай” Ігналінскай АЭС. Таму сітуацыя выглядае накшталт «малпы з гранатай» – небяспечна не толькі для Вільнюса, але і для суседніх краін.
Але, як звычайна: “у суседнім воку бачым парушынку, у сябе бярвяна не заўважаем”. Улады Літвы больш клапоціць Астравецкая АЭС. Літва актыўна супрацьдзейнічае рабоце Беларускай АЭС, лічачы яе пагрозай нацыянальнай бяспецы і экалагічнай бяспецы ЕС (ні мала ні многа!). А між тым пад бокам, на Ігналінскай АЭС, зноў нешта гарыць і плавіцца, але на гэта Вільнюс “вочкі прыкрывае” і гатуе новы пакет санкцый супраць непакорнай Беларусі.
Складаецца ўражанне, што Літва ў адносінах да Беларусі дзейнічае па прынцыпе: усё, што з Усходу – нетрывала і дрэнна, усё, што ў ЕС – добра і правільна. А між тым Бруселю патрэбна звярнуць увагу на вялікую колькасць “маленькіх” здарэнняў на Ігналінскай АЭС – гэта праблема ўжо не толькі Вільнюса, а і ўсёй еўрапейскай прасторы.
Надзея СІГАЙ.





Оставить комментарий