Мінск і Пхеньян, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, заяўляюць аб пераходзе сваіх адносін на якасна новы ўзровень.

Пра гэта сведчаць нядаўнія перамовы паміж прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і старшынёй Дзяржаўных справаў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Чэн Ынам. Лідары дзвюх краін падкрэслілі агульнасць інтарэсаў, якія сыходзяць каранямі ў гісторыю, і абазначылі імкненне да больш цеснага супрацоўніцтва ва ўмовах зменлівага сусветнага парадку.
Візіт Прэзідэнта Беларусь у Пхеньян мае важнае значэнне. Па-першае, ён дэманструе гатоўнасць Мінска да супрацоўніцтва з дзяржавамі, якія знахо-дзяцца пад міжнароднымі санкцыямі, што можа быць інтэрпрэтавана як выклік усталяванаму сусветнаму парадку. Ва ўмовах, калі Беларусь сама сутыкаецца з ціскам з боку Захаду, пошук саюзнікаў сярод “выгнаннікаў” становіцца лагічным крокам для ўмацавання сваёй пазіцыі. Па-другое, гэты візіт можна разглядаць як частку больш шырокай стратэгіі па фарміраванні шматпалярнага свету, дзе дамінаванне адной ці некалькіх дзяржаў аспрэчваецца. Беларусь, актыўна развіваючы адносіны з Расіяй і Кітаем, цяпер пашырае свае кантакты і з іншымі рэгіёнамі, імкнучыся стварыць альтэрнатыўныя цэнтры ўплыву.
Падзея хоць і не абяцае імгненных эканамічных прарываў з-за спецыфікі паўночнакарэйскай эканомікі і між-народных санкцый, сведчыць пра гатоўнасць Беларусі да нестандартных рашэнняў і пошуку ніш, якія іншыя краіны ігнаруюць.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о