Ёсць розныя віды турызму і значная большасць з іх мае на ўвазе знаёмства са славутасцямі, гістарычнымі аб’ектамі, прыроднымі з’явамі ці смачнымі стравамі.

Але ў апошні час на еўрапейскай прасторы набірае абароты працэс, які ўжо атрымаў назву “паліўны турызм” – паездка ў іншую краіну, каб заправіць свой аўтатранспарт танным палівам. Выклікана гэта рэзкім павялічэннем кошту нафтапрадуктаў у большай частцы еўрапейскіх краін. Зразумела, што немалаважную ролю ў гэтым адыгрывае і адказ ад расійскіх энерганосьбітаў, экспарт якіх мог паўплываць на колькасць і наяўнасць паліва.
Жыхары Польшчы і Літвы едуць у Беларусь, чэхі, палякі і аўстрыйцы едуць у суседнюю Славакію.
Каб абараніць інтарэсы сваіх грама-дзян, Славакія ўвяла двайныя тарыфы на аўтамабільнае паліва. Так, славацкія аўтамабілісты будуць атрымліваць паліва на 30 еўрацэнтаў танней. Аб’ём гэтатага прадукта на аднаго аўтамабіліста лімітаваны. Гэта мера спрацавала супраць “паліўнага турызму”: з заправачных станцый зніклі замежныя грамадзяне, сітуацыя з наяўнасцю паліва пачала стабілізавацца. Але прадстаўнікі Еўракамісіі такімі дзеяннямі мясцовых уладаў абураны і прызнаюць гэты крок дыскрымініруючым і парушаючым цэласнасць еўрапейскага адзінага рынку.
На мой погляд, урад Славакіі кіруецца інтарэсамі сваіх грамадзян і эканомікі, што не можа не радаваць на фоне агульнаеўрапейскай істэрыі, калі палітычныя погляды пераважаюць над цвярозым эканамічным разлікам.

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о