Зняцце Злучанымі Штатамі Амерыкі санкцый з экспарту беларускіх калійных угнаенняў стала адной з галоўных навін, якія абмяркоўваюцца ў свеце.
Падзея хоць і не азначае поўнага аднаўлення аб’ёмаў заходняга экспарту вытворчасці аднаго з ключавых прадпрыемстваў нашай краіны, нясе ў сабе значны імпульс для беларускай эканомікі.
Санкцыі супраць ААТ “Беларуськалій” уведзены ў снежні 2021 года. Да гэтага часу беларускі калій пастаўляўся ў 107 краін і складаў каля 20% сусветнага экспарту. Пастаўкі за мяжу ацэньваліся: у 2019 годзе – $2,78 мільярдаў, у 2020 – $2,41 мільярда.
Нягледзячы на такія навіны, краіны Еўрапейскага Саюзу заявілі, што не ставяць на парадак дня пытанне адмены санкцый у дачыненні да “Беларуськалія”. Гэтая заява, несумненна, намякае на тое, што адсутнасць транзіту беларускіх угнаенняў праз іх тэрыторыі будзе ўяўляць сабой сур’ёзную праблему для Беларусі. Не сакрэт, што закрыццё порта ў Клайпедзе, праз які праходзіла да 75% экспарту ўгнаення, стала асноўным фактарам, які негатыўна паўплываў на паказчыкі кампаніі ў апошнія чатыры гады.
Аднак Беларусь не сядзіць “склаўшы рукі”, а актыўна прапрацоўвае новыя рынкі збыту лагістычныя маршруты. У бягучай сітуацыі ўсё часцей з’яўляецца інфармацыя пра магчымасці перанакіравання патокаў беларускага калію ў Кітай, Узбекістан, Казахстан, а таксама ў азіяцкія краіны, краіны Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.
На працягу гэтых няпростых гадоў Беларусы прадэманстравалі здольнасць самастойна ўтрымліваць эканоміку на плаву. Несумненна, зняцце санкцый абяцае больш спрыяльнае эканамічнае будучае. Мне здаецца, у хуткім часе прыкладу ЗША рушаць услед і іншыя краіны. Тыя, хто на першае месца ставіць патрэбы свайго народа, а не палітычныя амбіцыі.
Святлана СОБАЛЕВА.





Оставить комментарий