Вальс, паветраныя шары, працяг традыцыі закладкі «Алеі выпускнікоў» — для выпускнікоў другой гарадской школы прагучаў апошні званок.
Адзінаццацікласнікі развіталіся са сваёй навучальнай ўстановай, настаўнікамі. Наперадзе ў іх — выпускны баль, паступленні, дарослае жыццё.
Пажаданні выпускнікам адрасавалі ўпраўляючы справамі Петрыкаўскага райвыканкама Алена Пастухова, кіраўніцтва ўстановы, педагогі, бацькі.
Па добрай традыцыі на ўрачыстасці былі адзначаны вучні 9, 11 класаў, што на працягу года баранілі гонар школы і займалі прызавыя месцы на конкурсах, алімпіядах і спаборніцтвах рознага ўзроўню
У добры шлях, выпускнікі!








Оставить комментарий