Аляксандр Верамееў: «УНС – важная падзея для ўсёй краіны»

0
369

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта:

— У Пасланні Прэзідэнта былі асветлены ўсе асноўныя аспекты жыцця краіны. Усе пытанні, якія абмяркоўваліся, былі надзвычай важныя. Яны не толькі закранулі аналіз жыцця краіны за мінулыя гады, але таксама і стан эканомікі і палітычную сітуацыю на дадзены момант і, што немалаважна, перспектывы развіцця краіны на бліжэйшую будучыню. У Пасланні выразна расстаўлены акцэнты па ўсіх пазіцыях. Вядома, асабліва хвалююць Прэзідэнта, як, дарэчы, і кожнага жыхара Беларусі, пытанні міру і бяспекі краіны Пытанні, якія задавалі дэлегаты і ўдзельнікі, таксама былі актуальныя і жыццёвыя, як і адказы Кіраўніка дзяржавы. І давалі поўную адзнаку сітуацыі на дадзены момант. УНС — вельмі важная падзея для жыцця ўсёй краіны. Пасыл будзе апублікаваны, яго прачытаюць усе. Ну, вядома, адна справа чытаць і зусім іншае — слухаць Прэзідэнта ўжывую. Я вельмі рады, што я прысутнічаю сёння тут. Упэўнены, што сённяшні дзень будзе не менш змястоўным, чым учорашні.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о