Прыміце віншаванні з Днём жанчын!
8 Сакавіка – адно з самых прыгожых святаў, бо напоўнена цёплымі словамі, шчырымі ўсмешкамі і вясновым настроем. Менавіта жанчына ўвасабляе прыгажосць і любоў. Вашы жаноцкасць і пяшчота робяць жыццё ярчэй і прыгажэй. Мы ўдзячныя вам за мудрасць і клопат у выхаванні дзяцей, за ўменне ствараць ўтульнасць, парадак і гармонію ў доме.
Беларускія жанчыны – не толькі апора сям’і, але і апора дзяржавы. Вы паказваеце прыклад творчага падыходу, добрасумленнасці і адказнасці, умення дамагацца вынікаў і дасягаць пастаўленых мэтаў.
Жадаем, каб у сэрцах заўсёды была квітнеючая вясна, а ў доме гучалі звонкія дзіцячыя галасы, панавалі любоў і паразуменне.
Моцнага здароўя, міру і дабра!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў






Оставить комментарий