Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём друку!

Многія дзесяцігоддзі раённая газета жыве клопатамі, справамі, надзеямі жыхароў Петрыкаўшчыны. У цэнтры яе ўвагі – чалавек працы, эканамічнае, грамадска-палітычнае, культурнае жыццё раёна. Дзякуючы сваёй аб’ектыўнасці, актуальнасці і рознапланавасці падаваемага матэрыялу выданне заваявала любоў, прызнанне чытачоў і карыстаецца заслужаным аўтарытэтам.
Прафесіяналізм работнікаў газеты неаднаразова пацверджаны перамогамі на конкурсах рознага ўзроўню, увагай і даверам да яго з боку вялікай аўдыторыі жыхароў раёна.

Калектыву рэдакцыі жадаем моцнага здароўя, поспеху, натхнення, новых ідэй, яркіх уражанняў і творчых адкрыццяў. Хай журналісцкае слова служыць дабру і збудаванню, а вашы публікацыі заўсёды знаходзяць жывы водгук у сэрцах чытачоў.

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о