Сардэчна віншуем з Днём Перамогі.
Беларусы назаўсёды захаваюць праўдзівую гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, перададуць будучым пакаленням разуменне таго, што адзінства, вера ў сябе і сапраўдная любоў да Радзімы – надзейная абарона ад любой пагрозы. Мужнасць, нязломнасць волі і патрыятызм беларускага народа назаўсёды застануцца сімвалам нашай нацыянальнай самасвядомасці.
Няхай памяць пра Вялікую Айчынную вайну аб’ядноўвае нас і робіць непераможнымі перад любымі выпрабаваннямі.
Жадаем мірнага неба і невычэрпнай энергіі. Няхай дух Перамогі натхняе сэрца, вядзе наперад да новых поспехаў і дасягненняў на карысць нашай любай краіны.
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў






Оставить комментарий