Віншуем вас з прафесійным святам!

Сваёй добрасумленнай службай вы спрыяеце эканамічнай і сацыяльнай стабільнасці ў краіне, абараняеце канстытуцыйныя правы і інтарэсы грамадзян. Упэўнены, што ў любы час кожны з вас гатовы выканаць свой прафесійны і грамадзянскі абавязак і прыйсці на дапамогу бліжняму ў любой сітуацыі.
Мы ўдзячныя вашым родным і блізкім за разуменне важнасці міліцэйскай працы, за хваляваннi, трывогі і часам бяссонныя ночы, праведзеныя ў чаканні са службы, за стварэнне цёплай хатняй утульнасцi для паспяховай службовай дзейнасці.
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і далейшых поспехаў у вырашэнні адказных задач на карысць Айчыны.

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о