Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым дзяржаўным святам!
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь адлюстравала спрадвечнае імкненне беларусаў жыць у свабодным і справядлівым грамадстве, стала надзейнай прававой асновай для правядзення ў краіне паспяховых сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Мы па праву ганарымся сваім Асноўным Законам, які ўвабраў ў сябе лепшыя традыцыі і дасягненні нацыянальнага заканадаўства і адпавядае міжнародным стандартам.
Важна, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь улічвае гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, забяспечвае прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства.
Жадаю ўсім новых здзяйсненняў і поспехаў. Няхай свята надасць сіл і ўпэўненасці ў дасягненні пастаўленых мэт на карысць роднай Бацькаўшчыны.
Святлана СЯНЬКО, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь






Оставить комментарий