Патрыятычнае выхаванне ў дзеянні

0
258

У сучасных умовах асаблівая ўвага ў сістэме адукацыі Беларусі надаецца фарміраванню ў падрастаючага пакалення адказнасці за лёс краіны, пачуцця гонару за Беларусь, павагі да яе гісторыі і традыцый.

З 2021 году ў беларускіх школах уведзена новая пасада – кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню, якая стала важным звяном у арганізацыі выхаваўчай работы ў гэтым напрамку.
На Петрыкаўшчыне такую работу ва ўстановах адукацыі выконваюць дзевяць педагогаў. Адна з іх – Наталля Картынік з Курыціцкай сярэдняй школы, якая сцірае стэрэатыпы, што гэтая пасада больш падыходзіць мужчынам.
–Працую я на дадзенай пасадзе каля двух гадоў. Справа выхавання дзяцей, арганізацыі мерапрыемстваў мне добра знаёма, бо доўгі час выконвала абавязкі педагога-арганізатара. Пасада ж кіраўніка па патрыятычнаму выхаванню не толькі цікавая, але і адказная, патрабуе пастаяннага ўдасканалення форм працы з дзецьмі, – дзеліцца Наталля Аляксандраўна.
У межах сваёй дзейнасці раз у тыдзень педагог праводзіць мерапрыемствы з кожным класным калектывам. Гэта розныя віды ўзаемадзеяння, якія залежаць ад узросту дзяцей і тэматыкі.
–Тэма патрыятычнага выхавання дзяцей не павінна толькі выносіцца на абмеркаванне, яна павінна мець практычны бок, каб выхоўваць сапраўдных грамадзян. Менавіта з гэтай мэтай, у сімвалічную дату 9 мая 2025 года, у нашай установе быў створаны патрыятычны атрад “Нашчадкі”, – працягвае педагог.
У склад атрада ўваходзіць дзесяць вучняў 8-11 класаў. Са слоў суразмоўцы, гэта не проста група школьнікаў, а сапраўдная каманда, місія якіх заключаецца ў актыўным удзеле ў грамадскім жыцці вёскі, раёна, выхаванні пачуцця адказнасці ў вучняў пачатковага і сярэдняга звяна.
Члены патрыятычнага атрада пастаянна заняты добрымі і важнымі справамі. Іх дзейнасць уражвае сваёй разнастайнасцю і пастаяннай актыўнасцю. Заслугоўваюць падлеткі і словы ўдзячнасці ад вяскоўцаў.
– Удзел у мітынгах, акцыях, мерапрыемствах рознага ўзроўню, класных і інфармацыйных гадзін – гэта толькі частка дзейнасці, за якую адказваюць члены атрада. Мы адклікаемся на просьбы аб дапамозе людзям сталага ўзросту і адзінокім. Гатоўнасць дапамагаць праяўляецца ў самых розных сітуацыях. У выхадны дзень расчысціць снег землякам, ці прынесці дроў у мясцовы храм – за імі справа не стане, – з гонарам адзначае Наталля Аляксандраўна.
Дзейнасць членаў атрада з’яўляецца яскравым прыкладам таго, як установа адукацыі рэалізуе дзяржаўную палітыку ў галіне ваенна-патрыятычнага выхавання. Сваёй дзейнасцю вучні выхоўваюць у сабе і сваіх аднагодках такія важныя якасці, як адказнасць, грамадзянская пазіцыя, міласэрнасць і гатоўнасць дапамагаць.
Мы жадаем кіраўніку па ваенна-патрыятычнаму выхаванню, вучням школы далейшага задору, актыўнасці і новых паспяховых здзяйсненняў. Няхай ваш энтузіязм, энергія і адносіны да жыцця працягваюць натхняць людзей на добрыя справы.

Патрыятычнае выхаванне ў дзеянні Патрыятычнае выхаванне ў дзеянні Патрыятычнае выхаванне ў дзеянні Патрыятычнае выхаванне ў дзеянні Патрыятычнае выхаванне ў дзеянні Патрыятычнае выхаванне ў дзеянні Патрыятычнае выхаванне ў дзеянні Патрыятычнае выхаванне ў дзеянні Патрыятычнае выхаванне ў дзеянні

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о