Палессе – край прыгажунь
Нашы маладыя зямлячкі неаднаразова займалі прызавыя і пераможныя месцы на міжрэгіянальным конкурсе прыгажосці і грацыі “Палеская прыгажуня”, які традыцыйна праходзіць у аграгарадку Ляскавічы ў рамках Міжнароднага фестывалю “Кліч Палесся”. Ганна Мяшкова – пераможца конкурсу, 2016 год; Улада Іскрыцкая — 2016 год; Юлія Герасіменка, Маргарыта Валодзькіна, Аляксандра Папок (увесь п’едэстал конкурсу занялі нашы зямлячкі) – 2018 год; Аляксандра Бобель – пераможца конкурсу, 2020 год; Паліна Бычкоўская – Першая Віцэ-Міс, 2022 год, акрамя таго дзяўчына стала ўладальніцай тытула Віцэ-Міс Viva Braslav-2025; Анастасія Таргонская – Другая Віцэ-Міс, 2024 год; Валерыя Талстунова, Другая Віцэ-Міс – 2026 год.
Подписаться
0 комментариев
Старые




