Пагранічная палітыка як люстэрка недаверу

0
304

“Падгніла нешта ў Дацкім каралеўстве”, так словамі Шэкспіра можна ахарактарызаваць сітуацыю ў ЕС. Спачатку Германія ўвяла пагранічны кантроль на мяжы з Польшчаю. Праз нейкі час ужо Польшча “люстэркавала” дзеянні сваёй “сяброўкі” і таксама пачала праверкі на прыгранічных пунктах.

У сакавіку бягучага года польскія ўлады заявілі, што працягваюць часовы пагранічны кантроль на межах з Германіяй і Літвой з 5 красавіка да 1 кастрычніка 2026 года. Кантролю падлягаюць 13 пунктаў пропуску на мяжы з Літвою і 50 – на мяжы з Германіяй.

Што гэта: клопаты пра бяспеку, недавер партнёраў адзін да аднаго ці пошук ворага ў сваім “стане”?

Далей, болей: абараняцца трэба па поўнай. У Польшчы новы праект – на гэты раз яны агароджваюцца ад Украіны электронным бар’ерам. Зразумела, што Кіеў не член ЕС, але на бягучы момант краіны падтрымліваюць стратэгічнае партнёрства і дзеянні на мяжы выклікаюць шмат пытанняў. Але праект створаны, ён грандыёзны і высокатэхналагічны, прадугледжвае некалькі ўзроўняў абароны. Для прадухілення падкопаў ці перасячэння мяжы – падземныя кабелі з сейсмакантролем, для перадачы дадзеных – оптавалаконныя лініі. Акрамя таго, сілавыя лініі для падачы энергіі, слупы з відэа- і тэплавізійнымі камерамі для назірання ў любы час сутак. Кошт унушальны – 450 мільёнаў злотых (122 мільёны долараў).

Ну, зразумела, што Варшава плануе папрасіць фінансавай дапамогі ў партнёраў па ЕС, але асноўныя сродкі будуць выдаткаваныя з асабістых бюджэтных сродкаў.
А вынік відавочны: прыгранічная палітыка Польшчы яскрава паказвае недавер не толькі да палітычных апанентаў, але і да саюзнікаў. Таму межы з саюзнікамі – пад кантроль, а ўсходнія межы пад надзейны замок, каб нават “муха не праляцела”.

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о