Сусветны энергетычны крызіс, які “падаграваецца” ваеннымі дзеяннямі ў Іране, вымушае краіны свету прымаць меры па жорсткай эканоміі энерганосьбітаў і рэсурсаў.
Егіпет не стаў выключэннем. Гэта краіна, у якой турыстычная галіна зай-мае значную ролю ў эканоміцы краіны і з’яўляецца асноўнай крыніцай замежнай валюты. Таму перад урадам стаіць цяжкая задача: трэба ўвесці эканамічныя меры і не згубіць турыстычны патэнцыял, тым больш, што ў гэтым годзе егіпцяне чакаюць павялічэнне колькасці турыстаў да 18 мільёнаў чалавек.
Меры, прапанаваныя ўладамі краіны, з’яўляюцца надзвычайнымі. У першую чаргу жорсткі кантроль за выдаткамі аўтамабільнага паліва і электрычнасці. Гэта закране гандаль і сферу абслугоўвання крамы: кропкі гандлю і грамадскага харчавання будуць зачыняцца не пазней за 21 гадзіну. Змяншаецца вулічнае і адключаецца рэкламнае асвятленне, дзяржаўных служачых адпраўляюць на выдалены графік працы. Магчыма веернае адключэнне электрычнасці. Пакуль меры часовыя, але, як мы ведаем, “нішто не бывае такім трывалым, як часовае рашэнне”.
Улады ўпэўніваюць, што абмежаванні не закрануць турыстычную сферу, ад усіх вышэйпазначаных мераў атэлі, рэстараны і крамы, якія прымаюць замежных гасцей, вызваляюцца.
На мой погляд атрымліваецца якраз як ва ўсходняй прымаўцы: “Спачатку госць, затым гаспадар” ці госцю прапануюць самае лепшае. Не самы горшы варыянт, асабліва ўлічваючы, што турыст плаціць за свой візіт. Галоўнае, каб меры эканоміі, даволі блізкі ваенны канфлік і магчымыя перабоі ў авіяпалётах не зменшылі паток турыстаў.
Надзея СІГАЙ.








Оставить комментарий