Нямецкі цягнік не спяшаецца

0
60

«Цягнік ізноў сёння не прыйшоў, а я чакаў, спадзяваўся і верыў…,» – радкі гэтай песні як мага лепш адлюстроўваюць думкі кожнага немца, які намерыўся ехаць чыгункай.

Аказваецца, нават замацаваныя ўяўленні пра пэўны народ залежаць ад… стану эканомікі і адносін урада да патрэб грамадства. Не верыце? Глядзіце самі.

На працягу стагоддзяў увайшло ў абыход і разышлося па свеце ўяўленне пра нямецкую пунктуальнасць. Але зараз у яе не вераць нават самі жыхары Германіі. Deutsche Bahn за апошнія гады атрымала сабе рэпутацыю «нацыянальнага расчаравання» па меркаванні «34travel.me». А ўсё пытанне ў працы чыгуначнага транспарту. Згадзіцеся, што чыгунка – гэта сваечасова, танна і практычна , але апошнім часам не для немцаў.

Спазненне цягніка, а то нават і яго адсутнасць ужо стала нормай жыцця для краіны.
Міністр транспарту Германіі Патрык Шнідэр заявіў, што стан чыгунак падрывае давер грамадзян да здольнасці дзяржавы вырашаць базавыя задачы. Урад рыхтуе маштабную праграму абнаўлення інфраструктуры, плануючы накіраваць больш за 100 мільярдаў еўра на рамонт чыгунак. Але толькі «плануе», а цягнікі працягваюць «выпрабоўваць цярпенне» пасажыраў, якія нават не ведаюць: цягнік спозніцца ці не прыйдзе наогул.

Вось што адбываецца, калі ўрад краіны “вырашае сусветныя праблемы» і зусім забывае пра базавыя патрэбы жыхароў сваёй краіны.

Чыгунка ў гэтым выпадку – толькі лакмусавая паперка значных праблем мясцовай эканомікі, якія капіліся дзесяцігоддзямі, а вырашаць іх патрэбна тут і зараз.

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о