Лішнія ў чужой краіне

0
62
На гэтым тыдні цэнтр Варшавы стаў месцам правядзення акцыі пратэсту.
Некалькі соцень грамадзян Беларусі і іншых краін сабраліся каля будынка Упраўлення па справах іншаземцаў, каб выказаць абурэнне крытычнымі затрымкамі ў выдачы віду на жыхарства.

Нагодай для незадаволенасці сталі тэрміны разгляду дакументаў, якія ў рэальнасці ператварыліся ў бясконцае чаканне.
Згодна з польскім заканадаўствам, на разгляд зваротаў аб легалізацыі замежных грамадзян адведзена не больш за 60 дзён. Аднак на практыцы гэты тэрмін ператварыўся ў фармальнасць, якую чыноўнікі ігнаруюць. Паводле звестак актывістаў, чаканне рашэння расцягваецца на гады, што ставіць тысячы людзей у вельмі ўразлівае становішча.

“Мы плацім падаткі, але не маем правоў. Статус “чакаючага” пазбаўляе нас базавых свабод”, – падкрэсліваюць удзельнікі акцыі.
Сітуацыя выклікала шырокі грамадскі рэзананс. З аднаго боку, мігранты ўказваюць на неэфектыўнасць працы дзяржаўных органаў. Некаторыя каментатары адзначаюць, што, пакінуўшы сваю краіну, многія беларусы сутыкнуліся з суровай рэальнасцю: у новай краіне яны часцяком застаюцца “лішнімі людзьмі”, чые праблемы не з’яўляюцца прыярытэтам для мясцовых уладаў.

Вось чаго дабіліся нашы былыя суайчыннікі пакінуўшы краіну. Яны не вельмі-то патрэбныя ў Польшчы і вымушаны патрабаваць ад уладаў празрыстасці і выканання законаў.

На гэты момант афіцыйнай рэакцыі ад Упраўлення па справах іншаземцаў не паступіла. Пакуль жа тысячы людзей працягваюць заставацца ў “падвешаным” стане, спадзеючыся, што іх голас будзе пачуты, а легальны статус перастане быць раскошай.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о