Рашэннем Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта прызыў на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве будзе праведзены ў верасні-лістападзе бягучага года.
Грамадзянам мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў, якія стаяць або абавязаны стаяць на воінскім уліку і не знахо-дзяцца ў запасе, пражываюць па месцы пастаяннага жыхарства (рэгістрацыі) у райцэнтры і на тэрыторыі раёна, не маюць або страцілі права на адтэрміноўку і пры гэтым не атрымалі персанальную павестку пра яўку на мерапрыемствы па прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, неабходна прыбыць на прызыўны пункт па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Макаранкі,1 (адміністрацыйны будынак ваеннага камісарыята Петрыкаўскага раёна) да 30 кастрычніка.
Пры сабе мець пашпарт.
Галіна КАЗАК.








Оставить комментарий