Нельга прыгатаваць амлет не разбіўшы яек – кажа народная мудрасць. Але апошнім часам ад такой простай і лёгкай стравы жыхарам Германіі даводзіцца адмаўляцца.
А ўся справа ў тым, што краіна адчувае дэфіцыт курыных яек. Гэта ўжо другая хваля недахопу гэтага прадукта, але калі ўвесну яго апраўдвалі каталіцкай Пасхай, то зараз прычыны іншыя. Праблема з яйкамі не толькі ў Германіі. Эканамісты адзначаюць агульнаеўрапейскі крызіс, які выкліканы ўспышкамі небяспечных птушыных інфекцый. Як вынік – гандлёвыя сеткі абмяжоўваюць продаж гэтага прадукта да двух упаковак у адны рукі.
Між тым не толькі яйкі, перыядычны дэфіцыт закранае базавыя паўсядзённыя тавары ў адной з эканамічна развітых краін Еўропы: раслінны алей, мука, рыс, макароны. З-за ланцужкоў паставак, інфляцыі і ўмоў надвор’я недахоп або рэзкае падаражэнне назіраюцца для наступных прадуктаў: свежых гуркоў, таматаў і ліставой салаты. Свежая кураціна, свініна і мясныя паўфабрыкаты таксама не рэгулярна паступаюць на паліцы крам. І гэта, між іншым, у цэнтры Еўропы, рэгіёне, які заўсёды лічыўся стабільным.
Але, як бы не ківалі еўрапейскія эканамісты на птушыныя інфекцыі, праблема глыбейшая і датычыцца не толькі гэтай галіны, а ўвогуле нямецкай сельскай гаспадаркі, якая ўсё болей і болей губляе свае пазіцыі. Даходы мясцовых аграрыяў зніжаюцца да нуля, яны банкруцяцца, а дзяржава не аказвае сельгавытворцам дапамогі.
Як вынік: Германія не можа забяспечыць ужо і харчовую бяспеку сваіх грамадзян. У якую яшчэ залежнасць патрапіць Берлін, пакажа час.
Надзея СІГАЙ.







Оставить комментарий