Петрыкаўшчына  актыўна развівае оптавалаконную інфраструктуру.

Маштабныя работы па пракладцы аптычнага кабеля да кожнага домаўладання абяцаюць жыхарам райцэнтра хуткасны інтэрнэт, які так доўга чакалі. Аднак, як гэта часта бывае, у бочцы мёду знайшлася і лыжка дзёгцю.

Праблема, якая выклікае занепакоенасць  –  выкапаныя работнікамі “Белтэлекама” ямкі, месцамі пакінутыя без належнага агароджання і сігнальнай стужкі. Такія небяспечныя “сюрпрызы” могуць стаць прычынай сур’ёзных траўмаў, асабліва ў цёмны час сутак ці пры дрэннай бачнасці.

Як прыклад,  сітуацыя па вуліцах Карла Лібкнехта і Дзеда Талаша, 36, якая патрабуе тэрміновага ўхілення.

Антаніна СМІРНОВА. Фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные