На месцы знесенай прыбіральні на гарадскіх могілках – яма, якая стала магнітам для смецця. Камунальнікі, рэагуючы на крытычны матэрыял у газеце, прыбралі канструкцыю толькі напалову, пакінуўшы нішу, якую “несвядомыя” грамадзяне ператварылі ў сметніцу.

Для сваякоў, чые блізкія пахаваны ў некалькіх метрах ад гэтага месца, памяць абярнулася штодзённым душэўным болем. Суседства магіл з брудам – гэта мяжа цынізму. Звяртаемся да камунальнікаў: тут нельга проста “прыглядаць” – канструкцыю трэба дэмантаваць цалкам, засыпаць і рэкультываваць. Хопіць выпрабоўваць цярпенне жывых і апаганьваць спакой памерлых!

В.МІКАЛАЕВА. Фота аўтара. 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о