Не сакрэт, што ўтульнасць і прыгажосць роднага горада пачынаюцца з нашага ўласнага двара. Сёння ў адным з самых густанаселеных спальных мікрараёнаў Петрыкава, па вуліцы Каралёва, урачыста адкрылася новая сучасная гульнявая пляцоўка для дзяцей.

Гэты праект – прыклад таго, як грамадская падтрымка і асабістая ініцыятыва жыхароў ствараюць агульнае дабро. Гісторыя гэтага месца адпачынку пачалася самімі жыхарамі, якія за ўласныя сродкі ўладкавалі ўтульную зону для баўлення вольнага часу малых. Добрае пачынанне атрымала заслужаны працяг: у падтрымку грамадскай ініцыятывы кіраўніцтвам раёна было прынята рашэнне за сродкі, заробленыя на суботніку, закупіць і ўстанавіць дадатковае гульнявое абсталяванне на дваравой тэрыторыі. Лакацыя абрана невыпадкова: у гэтым раёне жыве шмат маладых сем’яў, і наяўнасць бяспечнай дзіцячай прасторы тут неабходна.


Матэрыял пра падзею адсочвайце на старонках “ПН”

 

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные