Сёння ў вялікай зале райвыканкама адбылася нарада з ідэалагічным актывам раёна, прысвечаная актуальным пытанням арганізацыі ідэалагічнай работы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Блінец, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, спецыялісты па ідэалагічнай рабоце працоўных калектываў, работнікі, адказныя за інфармацыйную работу ў сетцы інтэрнет.
Нарада пачалася з прывітальнага слова Наталлі Мікалаеўны Ходзькі.

Ва ўрачыстай абстаноўцы былі адзначаны заслугі тых, хто сваёй працай уносіць значны ўклад у развіццё ідэалагічнай сферы.
Так, Ганаровай граматай Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана Крысціна Браім, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.
Падзяка Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта аб’яўлена Марыі Тамко, карэспандэнту ўстановы «Рэдакцыя «Петрыкаўскія навіны».
Далей парадак дня перайшоў да абмеркавання ключавых пытанняў.
З дакладам па тэме адзінага дня інфармавання выступіла Святлана Блінец.
Арганізацыі інфармацыйна-аналітычнай працы было прысвечана выступленне Крысціны Браім.
Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням прафілактыкі траўматызму і гібелі непаўналетніх, а таксама абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей. З дакладам па гэтай тэме выступіла Вольга Усціновіч-Насека, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх.


У перыяд з 5 па 15 сакавіка на тэрыторыі раёна праходзіў раённы конкурс «Сімвалы маёй краіны: погляд скрозь аб’ектыў»
Арганізацыйным камітэтам было прынята рашэнне прызнаць пераможцамі конкурсу наступных удзельнікаў:
1) Ангеліна ПАНАСЮК, дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Петрыкава»
2) Наталля АЎРАМЕЦ,
дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Брынеўская сярэдняя школа»
3) навучэнцы Анастасія Барысава і Юрый Палтаран,
дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Брынеўская сярэдняя школа»
4) навучэнцы Ангеліна Палтаран і Дар’я Лімарава, дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Канковіцкая сярэдняя школа»
5) Ксенія Хамец, дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Сярэдняя школа №1 г.Петрыкава»
6) Таццяна МАЁРЧЫК,
ДРАЦ «Пціч»

Лепшыя фота будуць апублікаваны ў раённай газеце «Петрыкаўскія навіны»!
Дзякуй усім за ўдзел




Оставить комментарий