На кансультацыю да натарыуса

0
61

З мэтай кансультавання насельніцтва па месцы жыхарства, натарыусы ў кастрычніку выедуць у населеныя пункты раёна.

Так, згодна з графікам, натарыус Ганна Уладзіміраўна Жукавец 7 кастрычніка з 9 да 12 гадзін правядзе прыём-кансультацыю ў аграгарадку Камаровічы, а 16 кастрычніка з 9 да 12 гадзін – у аграгарадку Навасёлкі.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём да натарыуса 8-02350-2-10-38.

Натарыус Марына Уладзіміраўна Голік 21 кастрычніка з 9 да 10 гадзін 50 хвілін правядзе выязны прыём у аграгарадку Ляскавічы, з 11 да 12 гадзін – у вёсцы Галубіца, а 29 кастрычніка з 9 да 11 гадзін 40 хвілін – у гарадскім пасёлку Капаткевічы, і з 12 да 13 гадзін – у аграгарадку Конкавічы.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём 8-02350-4-32-31.

Натарыус Юлія Юр’еўна Дзярабіна 27 кастрычніка з 9 да 12 гадзін правядзе выязны прыём у аграгарадку Колкі.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём 8-02350-4-32-31.
Выезды натарыусаў у населеныя пункты раёна ажыццяўляюцца пры наяўнасці заявак. Прыём праходзіць у памяшканні сельскага выканаўчага камітэта.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о