Наведваючы аграгарадок Грабаў заўсёды звяртаеш увагу на чысціню і парадк у населеным пункце. Адчуваецца, што мясцовае самакіраванне, жыхары населенага пункта працуюць з усёй адказнасцю і любоўю да сваёй зямлі.
Але, як гэта часта бывае, нават у дагледжаных месцах вока “зацэпіцца” за нейкі недахоп. На мой погляд, ёсць у аграгарадку архітэктурная форма, якая крыху выбіваецца з агульнай карціны.
На вуліцы свеціць сонца, ствараючы цудоўны настрой, а побач з гэтым святам жыцця стаіць “цягнік”, які “перавозіць” пажоўклыя яловыя лапкі. Гэта стварае пэўную неадпаведнасць зместу з сённяшнім вясеннім днём. Зразумела, што кожны элемент мае сваё прызначэнне, але ў дадзеным выпадку, візуальнае ўспрыманне архітэктурнай формы крыху парушаецца.
Варта было б надаць увагу і галоўнаму “вагону”. Нават простае абнаўленне фарбы магло б значна палепшыць яго знешні выгляд. Гэта, вядома, невялікая дэталь, але менавіта такія дробязі часта псуюць агульнае ўражанне.
Магчыма, наш аб’ектыўны погляд на пытанні добраўпарадкавання зробіць Грабаў яшчэ больш прывабным і гарманічным.
Елізавета МІКУЛІЧ,
фота аўтара.





Оставить комментарий