Еўрапейскі саюз даўно ўжо перастаў быць тым, чым задумваўся напачатку свайго існавання – эканамічнай суполкай, прасторай для гандлю.
Палітычны кругаварот усё мацней зацягвае ЕС і вось ужо надышоў час, калі палітыка выйшла на першы план. Сярод 27 краін удзельнікаў ёсць “маленькія, але гордыя “птушачкі”, якія са скуры “вылузваюцца”, каб даказаць вернасць саюзу і заходнім поглядам. Латвія, Літва і Эстонія – бадай, самыя “ярыя” абаронцы прынцыпаў Еўрапейскага саюза. У сваім імкненні да прытрымлівання агульнай еўрапейскай палітыкі гэтыя краіны “пераплюнулі” нават заснавальнікаў ЕС. Праўда, выглядае гэта часам не ваяўніча, а смешна, накшталт грознай Моські з вядомай байкі Крылова, якая “напала” на слана.
Вось з апошняга: не паспеў прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца напісаць у сваіх сацыяльных сетках, што едзе на святкаванне 9 мая ў Расійскую Федэрацыю, як гэтыя “гордыя птушачкі” яму гэта забаранілі. Якім чынам? А яны падпісалі акты, якія забараняюць самалёту палітыка пралятаць над іх паветранай прасторай! І, заўважце, не беларускаму ці расійскаму палітыку, а паплечніку па ЕС! ! Тут жа ім у далоні запляскаў наш паўднёвы сусед, Кіеў, і выказаў падзяку за такое рашэнне і падтрымку.
Падаецца, што краіны Прыбалтыкі ўяўляюць сябе цэнтрам Еўропы і “пупам Зямлі”, а не задворкамі і кутком, які Брусэль не вельмі бярэ ў развагу, а любы самалёт можа абляцець не заўважыўшы.
Зноў атрымліваецца, што пры-балтыйскія суседзі пачынаюць дзеянне дзеля дзеяння – нічога рабіць не патрэбна, а пазіцыю выказалі: віляем умоўным хвастом і чакаем салодкую еўра цукерку ад ЕС, ну… ці хаця б ківок – “малайцы, так трымаць!”
Надзея СІГАЙ.







Оставить комментарий