Засада на трасе, узброеныя праследавацелі на некалькіх аўтамабілях, стрэлы ўслед – гэта не кадры блокбастара, а кашмар з 90-х гадоў, які “ажыў” для чатырох беларусаў у сярэдзіне мая. І не дзе-небудзь у крымінагенна небяспечнай краіне, а ў цалкам сабе прыстойнай Польшчы. Раптам за машынамі суайчыннікаў у начной цемры з’явіліся аўто без апазнавальных знакаў, якія дзейнічалі вельмі агрэсіўна. Беларусаў дагналі і прымусілі спыніцца, а затым разбілі шкло адной з машыны і сілком выцягнулі вадзіцеля. У гэты час 60-гадовы Аляксандр, вадзіцель другога аўтамабіля, націснуў на педаль газа і паспрабаваў збегчы. Але машыну літаральна спаласавала група стрэлаў: 29-ць кулявых па машыне, тры з іх у вадзіцеля. Праследавацелі, не звяртаючы ўвагі на зыходзячага крывёю Аляксандра, пачалі абшукваць машыны і зразумелі, што “крыху памыліліся”. У гэты час з’явіліся людзі ў форме, а прысутныя пачалі нацягваць на рукавы павязкі паліцэйскіх – “а ў нас тут спец аперацыя пад кіраўніцтвам пракуратуры, калі вы не зразумелі!”.
Аляксандра даставілі ў польскую бальніцу, але “дапамога” аказалася некампетэнтнай. Зараз беларус на Радзіме, яго жыццё ратуюць медыкі галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра Узброеных Сіл Беларусі. Застаецца пад пытаннем, ці зможа мужчына паўнавартасна рухацца.
На мой погляд, з такімі “сілавікамі” і ворагаў не патрэбна – можна нарвацца на міжнародны скандал на “роўным месцы”. А беларусам хочацца параіць дзесяць разоў падумаць перад тым, як ехаць у суседнюю краіну: кампетэнцыя паліцыі пад вялікім пытаннем!
Надзея СІГАЙ.







Оставить комментарий