“Бяспека” нахілілася

0
76

“Бяспека” нахіліласяНа выездзе з жылога мікрараёна дарожны знак страціў апору. У прамым сэнсе слова – ён моцна пакасіўся і цяпер паныла глядзіць у зямлю. А між іншым такая катэгорыя, як дарожныя знакі, – гэта не проста эстэтыка, а ў першую чаргу бяспека. Сачыць за вонкавым выглядам і тэхнічным станам дарожнай інфраструктуры – прамы абавязак балансатрымальнікаў. Праблема пазначана, і рэдакцыя чакае ад адказных службаў неадкладнай рэакцыі. Выправіць такі дэфект – справа адной гадзіны. Ухіліць праблему неабходна максімальна хутка, пакуль халатнасць не прывяла да бяды. Пытанне застаецца на кантролі газеты.

В. МІКАЛАЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о