У вёсцы Залессе прама пасярод праезнай часткі грунтовай дарогі па вуліцы Інтэрнацыянальная, каля дома 48 знаходзіцца люк.
“Што тут за дзіва?” – скажа нехта. А дзіва ў тым, што яміна вакол люка абвалілася і люк практычна ніяк не замацаваны. Мясцовыя жыхары паспрабавалі нейкім чынам засцерагчыся ад падзенняў, траўм і аварый, падклаўшы пад яго драўляны шчыт. Побач відаць і рэшткі папяраджальнай стужкі, але ляжаць яны на зямлі. Так сабе абарона, калі паглядзець: у вечаровы час позняга вадзіцеля ці прахожага чакае непрыемны і небяспечны сюрпрыз. І добра, калі абыдзецца гузакамі ці пабітым каленам.
Звяртаемся да адказных асоб, на балансе якога знаходзіцца дадзеная вадаправодна-каналізацыйная маёмасць: можа час зазірнуць пільней на люк і прыстасаваць яго бяспечна і надзейна, пакуль не здарылася бяды?
Т.Міхалава,
фота аўтара.







Оставить комментарий