У Дзень бацькі на спартыўнай пляцоўцы ДЮСШ было па-сапраўднаму гучна і весела! Тут прайшло спартыўнае мерапрыемства «Тата і я гуляем у футбол».
На поле выйшлі самыя актыўныя таты Петрыкаўшчыны разам са сваімі дзецьмі.
Каманды змагаліся ў міні-футболе, дэманструючы сапраўдны камандны дух, спрыт і, вядома ж, любоў да спорту.
Павіншаваць удзельнікаў і падтрымаць каманды прыйшлі намеснік старшыні Петрыкаўскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Мікалай Семяніцкі, загадчык сектара спорту Таццяна Харланава.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў, Мікалай Уладзіміравіч адзначыў:
«Вельмі прыемна бачыць, як таты разам з дзецьмі праводзяць час на спартыўнай пляцоўцы. Футбол — гэта не проста гульня, гэта школа мужнасці, каманднай працы і ўзаемападтрымкі. Дзякуй вам за тое, што паказалі прыклад сваім дзецям.
З Днём бацькі, паважаныя таты! Моцнага здароўя вам і новых перамог!










