Клопат пра маладняк – залог будучых паказчыкаў

0
79

Клопат пра маладняк – залог будучых паказчыкаў

Па даручэнні старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Івана Крупко сёлета ва ўсіх раёнах Гомельшчыны актыўна вялося будаўніцтва прафілакторыяў для ўтрымання цялят. Гэтая важная ініцыятыва заклікана стварыць аптымальныя ўмовы для захавання жывёлы і павелічэння вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.

З’явіўся такі сучасны аб’ект і ў ААТ “Пціч-Агра”. Новы драўляны прафілакторый на малочна-таварным комплексе “Рог”, узве-дзены за кошт спонсарскіх сводкаў СУП “Палессе-Аграінвест” (кошт будаўніцтва склаў 278 тысяч рублёў), разлічаны на 78 месцаў. На сённяшні дзень прафілакторый ужо цалкам заселены маленькімі гадаванцамі.

Клопат пра маладняк – залог будучых паказчыкаў

Як адзначыў кіраўнік сельгаспрадпрыемства Алег Козінец, гэтая важная ініцыятыва дазволіла значна палепшыць не толькі тэхналогію вырошчвання маладняку, але і ўмовы працы людзей. Будынак з экалагічна чыстага матэрыялу стварае аптымальны мікраклімат і ратуе ад сезонных перападаў надвор’я.

Новаўвядзенне вельмі парадавала калектыў комплексу. Вопытная цялятніца Наталля Сцяпанаўна Шыбайла, якая прысвяціла працы ў сельскай гаспадарцы больш за 30 гадоў, не хавае станоўчых эмоцый:

– Раней у дажджлівы ці ветраны дзень даводзілася няпроста. Клетка-домікі стаялі пад адкрытым небам, прыходзілася пастаянна абкладаць іх саломай і такім чынам уцяпляць. Зараз і жывёла, і мы, работнікі, на-дзейна абаронены трывалым дахам. Працаваць стала ў разы зручней і лягчэй: летам сонца не паліць, узімку снег і вецер не будзе дзьмуць. У такіх камфортных умовах і працуецца з зусім іншым настроем!
Клопат пра чалавека і жывёлу абавязкова прынясе свой плён. Работнікі комплексу ўпэўнены, што найлепшай падзякай за такія выдатныя ўмовы стануць важкія прывагі маладняку і высокія вытворчыя паказчыкі.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о