Камунальны “дэкор”

0
418

У доме №35, што па вуліцы Дружбы, з месяц таму адвалілася вадасцёкавая труба і па сённяшні дзень яна проста ляжыць на траве, побач са шматпавярхоўкай.

Камунальная служба гэтага чамусьці не заўважае, таму падказваем.
Мала таго, што дом цяпер выглядае неахайна, дык гэта яшчэ і стварае прамыя нязручнасці для жыхароў. Па даўжыні сваёй труба заканчваецца акурат на ўзроўні незашклёнага балкона адной з кватэр. Суседства, мякка кажучы, непрыемнае, асабліва падчас дажджоў, якія восенню носяць зацяжны характар.
Дык навошта чакаць большых праблем і лішніх выдаткаў?
Звяртаемся да адказных службаў: вярніце частку трубы на месца і надайце дому належны выгляд.

В.МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные