Дарожныя знакі – наша бяспека на аўтамабільных трасах. Зразумела, што яны павінны знаходзіцца ў належным стане, каб выконваць сваё прамое прызначэнне.
Між тым, едучы па дарозе Петрыкаў-Конкавічы, бліз вёскі Бяланавічы заўважаем дарожны знак “Напрамак павароту”, які свае “абавязкі” выконвае не ў поўнай меры: паказвае небяспечны паварот налева, а сам глядзіць у правы бок.
Не вядома, што здарылася з указальнікам: ці няўважлівы кіроўца зачапіў і загнуў адну бакавіну на трэць, ці хто з мясцовых “волатаў” спрабаваў моц сваіх мускулаў.
Але факт застаецца фактам: знак не знаходзіцца ў належным стане і гэта можа прывесці да дарожна-транспартных здарэнняў.
Звяртаемся да дарожных службаў: час прывесці знак у належны выгляд.
Т.Міхалава,
фота аўтара.







Оставить комментарий