
Сябры, мы прызвычаіліся, што назва нашага роднага Петрыкава – гэта наша гісторыя, карані і любімыя мясціны. Але сёння мы хочам расказаць вам пра цікавае супадзенне.
Знаёмцеся: Аляксей Аляксандравіч Петрыкаў – сучасны расійскі мастак-пейзажыст. Супадзенне прозвішча з назвай нашага горада – выдатная нагода пазнаёміцца з творчасцю таленавітага майстра.
Нарадзіўся Аляксей Петрыкаў у 1957 годзе ў Туркменістане, атрымаў мастацкую адукацыю на факультэце мастацтва і графікі, пазней стаў членам Саюза мастакоў Башкірыі і Расіі.

Асноўнай крыніцай натхнення для яго стала прырода Урала: горныя хрыбты, лясы, рэкі, світанкі і заходы. Мастак шмат падарожнічае па Паўднёвым і Сярэднім Урале, адлюстроўваючы аддаленыя прыродныя мясціны і невялікія вёскі. Яго працы накіраваны не толькі на дакладную перадачу пейзажа, але і на стварэнне эмацыянальнага стану – адчування цішыні, сілы прыроды і яе “душэўнай энергіі”. У яго творчасці прыкметны ўплыў рускай пейзажнай школы, уключаючы традыцыі Івана Шышкіна і Ісака Левітана.
Падрыхтавала Святлана СОБАЛЕВА.
0
0
голоса
Рейтинг статьи