Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Калінкавіцкім раёне нагадвае грамадзянам, якія атрымліваюць даходы ад здачы ў наём жылых памяшканняў маладым спецыялістам, маладым рабочым (служачым), што такія даходы вызваляюцца ад падаходнага падатку з фізічных асоб у фіксаванай суме.
Для вызвалення ад выплаты падатку арэндадаўца абавязаны прадаставіць у падатковы орган дакументы, якія пацвярджаюць статус маладога спецыяліста, (маладога рабочага (служачага).
Падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні можна атрымаць ва ўпраўленні па рабоце з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне інспекцыі МПЗ па Калінкавіцкім раёне, звярнуўшыся асабіста (кабінет № 3) або па нумарах тэлефона: 2-70-73 ці 2-70-66.
Марына АСТАШОВА, начальнік упраўлення па працы з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне.
Оставить комментарий