Гармонія гукаў і грацыі

0
132

Суботнім вечарам канцэртная пляцоўка гарадскога амфітэатра была напоўнена асаблівай атмасферай: шчырымі апладысментамі, любімымі танцамі і песнямі. Сваю музычную праграму жыхарам і гасцям райцэнтра прапанавалі таленавітыя і душэўныя самадзейныя артысты Капаткевіцкага гарадскога дома культуры.

Капаткевіцкія артысты карыстаюцца вялікай папулярнасцю і шчырай любоўю ў нашым раёне. Кожная сустрэча з імі – гэта заўсёды доўгачаканая падзея, напоўненая цеплынёй і сапраўднымі эмоцыямі. Мінулы суботні вечар не стаў выключэннем.

Са сцэны гучалі чыстыя, звонкія галасы вакалістаў і кожная песня адгукалася ў сэрцах слухачоў. Завадныя і лірычныя кампазіцыі змяняліся прыгожымі танцавальнымі нумарамі. Гледачы з захапленнем назіралі за артыстамі: адточаныя рухі, сінхроннасць і артыстызм зрабілі кожны выхад незабыўным.

Асабліва радасна было бачыць у шэрагах самадзейных артыстаў моладзь, якая шчыра захапляецца роднай песняй і танцамі. А гэта значыць, што беларуская культура жыве, дыхае і натхняе.

– Самадзейная творчасць сёння сапраўды ў трэндзе і ў цане, бо яна ідзе ад шчырага сэрца, – пераканана кіраўнік Капаткевіцкага ГДК Ядвіга Суботка.

Майстры сцэны з гарадскога пасёлка паставілі прыгожую кропку ў серыі нашых летніх рэпартажаў. Маладзёжная пляцоўка развіталася з летам на самай высокай і душэўнай ноце.

Мы шчыра дзякуем усім артыстам, што цягам трох месяцаў дарылі нам свае лепшыя творчыя нумары і энергію, і вам, шаноўныя землякі, за цікавасць і неверагодную падтрымку, якую вы адрасавалі нашым выканаўцам.

Летнія сустрэчы завяршыліся, але музыка і нашае сяброўства застаюцца. Дзякуй кожнаму за гэта незабыўнае музычнае лета!

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные