Памятаеце свае дзіцячыя спробы схавацца ад пагрозы? Закрыць вочы рукамі, накрыцца коўдрай, упэўніць сябе, што пагрозы не існуе. Гэта пра дзіцячы страх ці нежаданне прымаць сітуацыю такой, якая яна ёсць. А вось калі хочаш нечага дабіцца, то можна зладзіць дарослым істэрыку, каб атрымаць прысмакі ці іншыя «пляшкі». Для дзіцяці ў пэўным узросце, можа, і норма.
Але што добра для малога, зусім не да твару палітыку, які вядзе ваенныя дзеянні і адказвае за эканамічную стабільнасць грамадзян. Апошнім часам дзеянні, прамовы і ўказы Зяленскага нагадваюць паводзіны менавіта дзіцяці. Напрыклад, зерне. Сабраць яго фермеры сабралі, а вось вывезці і прадаць не атрымліваецца. Порты Чорнага мора недаступныя, Дунай абмялеў, а чыгункі суседніх краін прапусціць праз свае тэрыторыі павялічаныя аб’ёмы зерня не маюць ні магчымасці, ні жадання. Зяленскі ў гэтым выпадку зазначыў, што гэта цудоўна: зерне застанецца ў краіне, кошт на хлеб зменшыцца, значыць харчовага крызісу не будзе! «У нас усё цудоўна!» – спрабуе ён запэўніць грамадзян.Толькі верыцца ў гэта з цяжкасцю. Таму што захоўваць ураджай, запланаваны на экспарт, не прадстаўляецца магчымым – сховішчы ў такім аб’ёме адсутнічаюць у «незалежнай».
Наступнае пытанне – бюджэт, ён ужо колькі гадоў плануецца з вялікім дэфіцытам у надзеі на грошы ЕС. І вось ужо з высокіх трыбун Уладзімір Зяленскі «тупае ножкай». Не, не просіць, а грозна патрабуе выдаць яму грашовыя сродкі, якія абяцаныя аж на наступны год.
Але, па меркаванні Зяленскага, у краіне «ўсё цудоўна» і «мы вось-вось адсвяткуем перамогу». А хто не згодны з падобным меркаваннем, на таго мы накіруем санкцыі, як, напрыклад, на былога прэс-сакратара Юлію Мендзель. І «наперад, да поўнай перамогі», ці ўсё ж такі назад у «змрочныя часы», якія былая фаварытка прэзідэнта канстатуе зараз на Украіне?
Толькі перамога гэта будзе не над расійскімі войскамі, а хутчэй над сваім жа народам: эканоміка нашай ваяўнічай суседкі зруйнавана і зіма 2027 года, па прагнозах эканамістаў і палітолагаў, можа прывесці да поўнага краху. У «светлую будучыню» пэўна не верыць ужо і сам Уладзімір Зяленскі, але па-дзіцячы «заплюшчвае вочы» і працягвае «ладзіць істэрыкі» сваім «фундатарам».
Надзея СІГАЙ.





