З мэтай паляпшэння забеспячэння насельніцтва раёна сельскагаспадарчай прадукцыяй, а таксама іншымі харчовымі і нехарчовымі таварамі, распараджэннем раённага выканаўчага камітэта вызначаны час і месца правя-дзення восеньскіх кірмашоў.
Так, у Петрыкаве кірмашы пройдуць на пляцоўцы па вуліцы Базарнай паміж крамамі “ПраЗапас” і “Тры цаны” – 19 і 26 верасня, а таксама 3, 10, 17, 24 і 31 кастрычніка.
У гарадскім пасёлку Капаткевічы – 19 верасня, 3 і 17 кастрычніка.
Работа кірмашоў будзе арганізавана з 9 да 14 гадзін.
У рабоце кірмашоў прымуць удзел арганізацыі аграпрамысловага комплексу, прамысловасці, гандлю і грамадскага харчавання, фермерскія гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі і іншыя арганізацыі, вытворцы тавараў народнага спажывання.
Галіна КАЗАК.





Оставить комментарий