Сёння прайшла дваццаць другая сесія Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Віталія Пілера. У працы сесіі прыняў удзел старшыня Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Яўгеній Шкробат.

На парадку дня былі разгледжаны ключавыя пытанні, якія датычацца выканання Дзяржаўных праграм:

Віталій Пілер адзначыў, што дзяржаўныя праграмы ў Рэспубліцы Беларусь — гэта дакументы планавання, якія забяспечваюць дасягненне прыярытэтаў і мэтаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Яны выкарыстоўваюцца для вырашэння стратэгічных задач і павышэння выніковасці развіцця.

Асноўныя пытанні, вынесеныя на абмеркаванне:

Аб выніках выканання Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Петрыкаўскага раёна на 2021-2025 гады;

Аб змяненні рашэння Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў №88.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные