Маладосць – гэта цудоўная пара, час дзёрзкіх летуценняў, смелых ідэй, пошуку свайго шляху і першых сур’ёзных перамог. Вы – галоўная рухаючая сіла, надзея і будучыня нашай краіны.
Петрыкаўскі раён па праве ганарыцца сваёй таленавітай, ініцыятыўнай і неабыякавай моладдзю. Вашы поспехі ў вучобе і працы, дасягненні ў спорце і творчасці, валанцёрскія ініцыятывы і жаданне рабіць родны край яшчэ лепшым натхняюць і надаюць цвёрдую ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Менавіта вам, маладым і амбіцыйным, трэба прымнажаць славу нашай зямлі і беражліва захоўваць яе багатыя традыцыі. Не бойцеся браць на сябе адказнасць, стаўце перад сабой высокія мэты і смела ўвасабляйце іх у рэальнасць на карысць роднай Беларусі.
Жадаем вам невычэрпнай энергіі, моцнага здароўя, шчасця, верных сяброў і вялікага кахання! Няхай кожны дзень прыносіць новыя магчымасці, а ўсе намечаныя планы ўвасабляюцца ў жыццё!.
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў








Оставить комментарий