Віншуем з надыходзячым 2026 годам і Ражством Хрыстовым!
Навагоднія святы асабліва значныя для нас. Гэта час, калі мы звяртаемся адзін да аднаго з цёплымі словамі віншаванняў, успамінаем самыя яркія падзеі адыходзячага года, падводзім вынікі праведзенай працы, складаем планы на будучыню.
Адыходзячы год падарыў нам нямала дасягненняў і выдатных хвілін, узбагаціў новым вопытам і ўражаннямі. Мы завяршаем яго з годнымі вынікамі, якіх дабіліся ўсе разам. Перакананы, што 2026 год падхопіць эстафету стварэння, прымнажэння добрых традыцый, парадуе новымі здзяйсненнямі на карысць роднай Петрыкаўшчыны і нашай Беларусі.
Жадаем усім моцнага здароўя, міру і радасці! Дабра і згоды вам і вашым сем’ям, цяпла, утульнасці і дастатку.
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о