“Да вяршыняў майстэрства”

0
256

З мэтай стварэння ўмоў для развіцця творчага патэнцыялу і самарэалізацыі маладых педагагічных работнікаў, выяўлення эфектыўных практык настаўніцтва і іх трансляцыя на раённым узроўні, павышэння прэстыжу прафесіі настаўніка 14 верасня на базе ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Петрыкава» адбыўся заключны этап раённага конкурсу “Да вяршыняў майстэрства”.

На конкурс былі запрошаны старшыня РК прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Тамара Басюк, маладыя педагогі, якія прыбылі ў Петрыкаўскі раён у 2026 годзе, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў адукацыі «Гімназія г.Петрыкава» «Сярэдняя школа №1 г.Петрыкава», «Сярэдняя школа №2 г.Петрыкава».

У першым (завочным) этапе конкурсу прынялі ўдзел прадстаўнікі ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Петрыкава», «Сярэдняя школа №2 г.Петрыкава», «Капцэвіцкая сярэдняя школа», «Пціцкая сярэдняя школа», «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Петрыкава».
Першы (завочны) этап уключаў конкурсныя іспыты: відэафрагмент урока; відэазанятак выхавацеля дашкольнай адукацыі; відэаролік удзельніка конкурсу «Пачатак творчага шляху».

Праграма заключнага этапу конкурсу ўключала выкананне заданняў, якія раскрываюць прафесійныя і асобасныя якасці маладых педагогаў, публічную лекцыю «Лёгка быць маладым», дзе ацэньвалася глыбіня і арыгінальнасць раскрыцця тэмы, светапоглядная пазіцыя канкурсанта, аратарскае мастацтва, уменне ўздзейнічаць на аўдыторыю. Другое конкурснае выпрабаванне – панарама метадычных ідэй «Я і нашы дасягненні ў прафесіі», дзе канкурсант павінен быў паказаць сумесную працу з настаўнікам.

Па выніках другога этапа конкурсу пераможцай стала Уладзіслава Козік, выхавацель ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Петрыкава”, другое месца ў Крысціны Беластоцкай, настаўніка англійскай мовы, трэцяе месца заняў Андрэй Матафонаў, настаўнік біялогіі/хіміі, якія прадставілі ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Петрыкава”.

Галіна Кушнярова,
метадыст ДУА “Петрыкаўскі РВМК”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о