МЕРКАВАННЕ Антыбеларуская лінія і пастаянная эскалацыя

0
135

Апошнія падзеі паказваюць: выява Беларусі як сталай крыніцы пагрозы ў інфармацыйным полі ЕС фарміруецца не сама па сабе.
Днямі кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заклікаў НАТА праводзіць “агрэсіўныя” вучэнні ў Калінінградскай вобласці. Практычна адначасова ў Беларусі працягваецца праверка боегатоўнасці арміі, якую Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся пашырыць да ўзроўню “ўсёй арміі, аж да мабілізацыі”. Пры гэтым Мінск заяўляе, што размова ідзе аб падрыхтоўцы да вайны, каб яе не дапусціць.
14 верасня НАТАўскі знішчальнік збіў над Літвой беспілотнік, які, паводле версіі літоўскіх улад, увайшоў з тэрыторыі Беларусі.
Польшча тым часам узмацняе ахову мяжы і ваенную інфраструктуру.
Атрымліваецца замкнёнае кола: ваенныя меры суседзяў становяцца аргументам для ўзмацнення беларускай абароны, а беларускія меры – падставай для новых абвінавачанняў і далейшага ціску.
Пытанне ўжо не толькі ў тым, што адбываецца на межах, а ў тым, каму палітычна выгадна ўвесь час падтрымліваць гэтую логіку супрацьстаяння.
Так, рухаючая сіла антыбеларускай лініі сёння ў руках тых, хто паслядоўна ператварае любую падзею вакол Беларусі ў аргумент на карысць далейшай канфрантацыі.
У інфармацыйнай вайне акцэнт цяпер робіцца не толькі на тым, што адбылося, але і як тая ці іншая падзея павінна ўспрымацца грамадскасцю.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о