У рэдакцыю “ПН” звярнулася жыхарка райцэнтра, якая падняла актуальную праблему.
Гаворка ідзе пра адсутнасць парэнчаў на ганку крамы адзення для ўсёй сям’і, што знаходзіцца на базарнай плошчы (на фота). Жанчына адзначае: яна і яе знаёмыя любяць гэты магазін за яго прывабныя тавары. Але для немаладога чалавека падняцца на ганак без апоры вельмі праблематычна.
Карэспандэнт раённага выдання, каб асабіста пераканацца ў праўдзівасці слоў зямлячкі, наведала згаданы аб’ект. І сапраўды, адсутнасць апоры на ганку ўскладняе перамяшчэнне. Акрамя таго, падчас наведвання была заўважана яшчэ адна праблема: парушаная плітка на прыступках. Несумненна, яна патрабуе касметычнага рамонту, бо не толькі псуе знешні выгляд, але і стварае рызыку падзення.
Мы звяртаем увагу адказных асоб на сітуацыю. Думаючы пра тое, як прыцягнуць кліентаў, не забывайцеся пра іх бяспеку.
Гарачая лінія “ПН” працягвае працаваць, і мы заўсёды гатовыя дапамагчы ў вырашэнні набалелых пытанняў.
Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.







Оставить комментарий